Сегодня материалы TUT.by и Zerkalo.io и их соцсетей признали экстремистскими. Член основного состава КС, режиссёр Андрей Курейчик убеждён, что это нарушение конституционных прав беларусов:
– TUT.by – это национальное достояние Беларуси, не только как инновационный, успешный, любимый пользователями сайт, но и как один из эталонов журналистских стандартов. Информационная политика TUT.by все…
Две недели назад мы запустили обновлённый проект «Движение большинства». Это формат в виде маленьких заданий для большой победы в форме квеста. Что конкретно поменялось в «ДвижБоте» – читайте в карточках.
Подключайтесь к чат-боту в Telegram или Viber, выполняйте безопасные простые задания и делитесь обратной связью. Продолжим наше общее движение вперёд!
У верасні Рада Еўропы анансавала стварэнне Кантактнай групы па адносінах з Беларуссю. 7 лістапада адбылася першая сустрэча беларускіх прадстаўнікоў і прадстаўніц дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці з Радай Еўропы. У Кантактную групу ўвайшлі 10 чалавек, якія прадстаўляюць беларускія дэмакратычныя сілы, у тым ліку Каардынацыйную раду. Расказваем, чым займаецца Рада Еўропы і чаму так важна з’яўленне Кантактнай групы. — Што такое Рада Еўропы? Рада Еўропы — вядучая арганізацыя на кантыненце ў сферы правоў чалавека, якая рыхтуе і заключае міжнародныя канвенцыі, кантралюе іх выкана…
Дзякуй усім, хто даслаў свае пытанні наконт рэформы КР. Сёння дзелімся адказамі на некаторыя з іх. Нагадаем, што дасылаць пытанні можна праз бот зваротнай сувязі: @FeedbackDvizhBot — Ці будзе новы склад КР публічным? Унутры новага складу будзе поўная публічнасць: чальца КР будуць ведаць адзін аднаго і давяраць. Аднак медыйная публічнасць будзе залежыць ад жадання чальцоў з-за злучаных з дзейнасцю КР рызыкаў. — Дыяспары: якая працэдура абрання ў КР? Што рабіць, калі аднаго чалавека вылучаць праз тэматычную групу і дыяспару? Як дзейнічаць, калі прадстаўнік дыяспары падчас мандату пераязджае ў…
Сяброўка прэзідыума КР працягвае падтрымліваць беларусаў нават з-за кратаў і атрымоўваць міжнародныя ўзнагароды. – У гэтых «дзіўных» месцах дні, тыдні і месяцы праносяцца імгненнем, але кожны свой дзень я імкнуся напаўняць добрым: думкамі аб блізкіх, аб мастацтве, будучыні, радасных момантах, якія былі і якія яшчэ трэба пражыць, кнігамі (хоць і вельмі хутка даводзіцца чытаць), музыкай, якая гучыць унутры, планах у сваім жыцці. Заўсёды лёгка засынаю і лёгка прачынаюся. Сну больш, чым дастаткова, – распавядае Марыя сваім блізкім. Марыя добра выглядае і запэўнівае, што адчувае сябе таксама доб…
Сёння беларускія дэмакратычныя сілы распачалі афіцыйнае супрацоўніцтва з Радай Еўропы. У «кантактную групу» ўвайшлі 10 чалавек, якія прадстаўляюць беларускія дэмакратычныя сілы, у тым ліку Каардынацыйную раду. Святлана Ціханоўская падчас выступу на мерапрыемстве сказала, што стварэнне групы – першы крок па ўступленні Беларусі ў Раду Еўропы. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі прыярытэты, сярод якіх правы чалавека, палітвязні, інстытуты дэмакратыі і вяршэнства права. Асабліва адзначылі важнасць накіравання ўсіх дзеянняў на беларусаў унутры Беларусі. – Мы дамовіліся аб выпрацоўцы канкрэтнага план…
У гэты чацвер, 27 кастрычніка, адбудзецца публічная прэзентацыя рэфармавання Каардынацыйнай рады. Спікеры сустрэчы — чальцы асноўнага складу КР Вольга Кавалькова і Валерый Мацкевіч. На мерапрыемстве спікеры распавядуць пра механізм рэструктурызацыі і працэдуры дэлегавання ў новы склад арганізацыі, а таксама адкажуць на пытанні аўдыторыі. Мерапрыемства бескаштоўнае і адкрытае для ўсіх зацікаўленых. Дасылайце свае пытанні ў Instagram КР Месца: Музей вольнай Беларусі ( ul. Foksal, 11). Дата і час: 27 кастрычніка, 18:00. Да сустрэчы!
Источник: Координационный Совет
Каб выразней расказаць, якія змены чакаюць Каардынацыйную раду пасля рэфармавання, параўнаем мінулую і будучую структуры арганізацыі. Дагэтуль Каардынацыйная рада складалася з наступных структурных частак: — Прэзідыум КР, у склад якога ўваходзілі сем выдатных беларусаў і беларусак; — Асноўны склад КР у колькасці 55 сяброў і сябровак, — Пашыраны склад КР, у які ўваходзіла больш за 5000 беларусаў і беларусак. Таксама ўнутры рады функцыянавалі працоўныя групы, напрыклад, па адукацыі, Фемгруппа, незалежных прафсаюзах і г.д. Як структура будзе трансфармавацца? — Больш не будзе падзялення на асно…
Напярэдадні канферэнцыі “Новая Беларусь” Каардынацыйная рада зацвердзіла рашэнне аб рэарганізацыі сваёй дзейнасці. Дзелімся падрабязнасцямі таго, якім чынам будзе праходзіць рэфармаванне. Як мяняецца роля КР пасля рэструктурызацыі? Асноўнай роляй КР стане выпрацоўка праграмных і стратэгічных дакументаў, арганізацыя дыскусій па грамадскі важных пытаннях, міжнародная супраца, а таксама падрыхтоўка і абмеркаванне канцэпцый развіцця краіны. З каго будзе скаладацца КР? Склад Каардынацыйнай рады будзе пашырацца, забяспечыўшы прадстаўніцтва шырокага спектру дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супо…
Улады абвясцілі разгортванне рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі. Сябра КР Андрэй Ягораў тлумачыць, што гэта значыць: – У сутнасці нічога не адбылося, – упэўнены палітолаг. – Расійскія войскі маглі павялічыць або паменшыць сваю прысутнасць без усялякай аб’явы аб «разгортванні». Яны і так знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і атрымліваюць падтрымку ад беларускіх вайскоўцаў. Фактычна гэтая «рэгіянальная групоўка» разгорнута з пачатку вайны. Эксперт тлумачыць, што афіцыйна рэгіянальная групоўка войскаў існуе з 1999 года, на падставе Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Базай …