• Главная
  • Архив
  • Новости Zerkalo
  • «Ніхто не ведае, як у Беларусі скончыцца дыктатура». Вялікае інтэрв’ю з прадстаўніцай Кабінета па нацыянальным адраджэнні Алінай Коўшык

«Ніхто не ведае, як у Беларусі скончыцца дыктатура». Вялікае інтэрв’ю з прадстаўніцай Кабінета па нацыянальным адраджэнні Алінай Коўшык

 |  Артур Сенько  | 

16 верасня беларуская журналістка і тэлевядоўца Аліна Коўшык стала прадстаўніцай Аб’яднага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні. Але чым менавіта яна займаецца на гэтай пасаде? Як такі чалавек можа цяпер дапамагчы беларусам унутры краіны? І што чакае Кабінет наперадзе? «Люстэрка» пагутарыла пра гэта з самой Алінай Коўшык у вялікім інтэрв'ю.

Аліна Коўшык падчас канферэнцыі Аб'яднанага пераходнага кабінета 2 снежня 2022 года. Фота: Яўген Малашкевіч, «Зеркала»

— Пра вас амаль няма інфармацыі ў адкрытых крыніцах. Можаце крыху расказаць пра сябе?

— Я насамрэч вельмі дбаю пра сваю прыватнасць. І калі была журналісткай, а цяпер — хіба што больш. Таму пра мяне сапраўды інфармацыі не так шмат. Я раблю публічным тое, што звязана з маёй працай, — і гэта, мне падаецца, важна, каб пра мяне ведалі.

Я нарадзілася ў Гродне, але мой тата — вайсковец, таму з дзяцінства я вельмі шмат падарожнічала, мы жылі ў розных краінах. Мы пераехалі ў Брэст, потым у Германію, там змянілі два гарады. Потым я жыла ў Кыргызстане. Ужо ў пятым класе я вярнулася ў Беларусь. У мяне было інтэнсіўнае і цікавае дзяцінства, якое дазволіла паглядзець, як жывуць людзі ў іншых краінах. Калі мы жылі ў Германіі, мая мама сябравала з украінкай. Я пытала, чаму яна размаўляе па-ўкраінску, немцы — па-нямецку, мы, беларусы, — па-руску. У маёй галаве ўзнікла нейкая несастыковачка. І таму, калі мы прыязджалі ўлетку дадому на адпачынак, я прасіла маці купляць мне беларускія кнігі, чытаць казкі і спяваць калыханкі па-беларуску.

Источник: Zerkalo

© Навіны 97. Все права защищены.

Наверх