• Главная
  • Архив
  • Новости Zerkalo
  • На зарплаты бюджетников выделят деньги из резервного фонда президента. Но очередную прибавку работники не получат (в чем подвох)

На зарплаты бюджетников выделят деньги из резервного фонда президента. Но очередную прибавку работники не получат (в чем подвох)

 |  Артур Сенько  | 

З рэзервовага фонду прэзідэнта накіруюць 130,6 млн рублёў на выплаты для асобных катэгорый работнікаў бюджэтных арганізацый, паведамляе БЕЛТА. Аднак вылучэнне гэтых сродкаў, як вынікае з заяваў чыноўнікаў, не азначае, што бюджэтнікі атрымаюць прыбаўку. Грошы вылучаць на ўжо прынятыя раней рашэнні, то-бок гаворка ідзе не пра чарговую прыбаўку да заробкаў, а пра пакрыццё выдаткаў на павялічаныя раней выплаты.

На зарплаты бюджетников выделят деньги из резервного фонда президента. Но очередную прибавку работники не получат (в чем подвох)0

Нагадаем, сёлета чыноўнікі некалькі разоў павышалі базавую стаўку, да якой прывязаныя заробкі бюджэтнікаў. Рост быў у тым ліку ў студзені і верасні. Таксама для медыкаў у ліпені ўвялі новую надбаўку, але адмянілі кавідныя даплаты. Яшчэ сёлета ўвялі дадатковыя стымулявальныя выплаты для выхавальнікаў і іх памочнікаў.

Як паведамляецца, 130,6 млн рублёў, якія плануюць вылучыць з рэзервовага фонду, збіраюцца пусціць якраз на прынятыя раней рашэнні па павышэнні заробкаў бюджэтнікам. Сродкі накіруюць бюджэтам абласцей і асобным органам і арганізацыям, што фінансуюцца з рэспубліканскага бюджэту.

Урад найбліжэйшым часам мусіцьпрыняць адпаведную пастанову.

Раней чыноўнікі дапускалі, што з гэтага фонду возьмуць грошы на павышэнне заробкаў бюджэтнікам, дзяржслужбоўцам, а таксама на пенсіі вайскоўцаў, «асоб начальніцкага і шараговага складу органаў і падраздзяленняў» і будаўніцтва некаторых аб’ектаў. А яшчэ — на выплаты надбавак медыкам за працу з пацыентамі з каранавірусам (але кавідныя надбаўкі адмянілі з 1 ліпеня гэтага года).

Источник: Zerkalo

© Навіны 97. Все права защищены.

Наверх