Экономисты оценили масштабы релокации белорусского бизнеса в Евросоюз

 |  Артур Сенько  | 

Беларускія кампаніі працягваюць выводзіць з краіны свой капітал, супрацоўнікаў і прадукт. У адной толькі Польшчы за апошнія два гады беларусы адчынілі больш за паўтары тысячы кампаній. Прычым толькі за чэрвень гэтага года ў суседняй краіне з’явілiся 254 такія бізнесы. Эканамісты Офіса Святланы Ціханоўскай і Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) ацанілі маштаб рэлакацыі беларускага бізнесу ў Еўрасаюз.

Экономисты оценили масштабы релокации белорусского бизнеса в Евросоюз0

У ЕС расце колькасць кампаній з беларускім капіталам, а ў нашай краіне — скарачаецца

Пасля 2020 года пачаўся, а ў 2022-м паскорыўся працэс рэлакацыі часткі бізнесу з Беларусі ў іншыя краіны — часцей за ўсё суседнія еўрапейскія ці Украіну. У самой Беларусі колькасць бізнесу тым часам скарачаецца. У студзені-чэрвені 2022 года ў Беларусі зачыніліся 5779 малых і сярэдніх юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (-1,6%).

Скарачэнне бізнесу пачалося ў сакавіку 2021 года, з таго часу ў Беларусі знікла 9353 суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу і індывідуальных прадпрымальнікаў (-2,5%). Для параўнання: за ўвесь 2020 год іх колькасць павялічылася на 10265 (+2,8%). Скарачэнне бізнес-актыўнасці ў Беларусі можа мець нават большы маштаб, лічаць аўтары даследавання, паколькі з-за складанага працэсу ліквідацыі фірмы ў Беларусі часта не ліквідуюцца, а застаюцца без фактычнай дзейнасці альбо працяглы час знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі.

Даследаванне праводзілася напярэдадні Belarusian Business Forum, які пройдзе ў Варшаве 19−20 верасня, каб выявiць тэндэнцыi ў працэсе рэлакацыі і развіцці беларускага бізнесу ў краінах ЕС.

Паводле ацэнак спецыялістаў эканамічнай каманды Офіса Святланы Ціханоўскай і Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА), са жніўня 2020 года да канца чэрвеня 2022 года ў Еўрапейскім саюзе было зарэгістравана болей за 2000 кампаній з беларускім капіталам. Больш за палову з іх былі звязаныя з поўнай альбо частковай рэлакацыяй бізнесу з Беларусі ў краіны ЕС.

Пераважная колькасць новых кампаній (1639 ці 80%) былі зарэгістраваныя ў Польшчы, каля 200 (10%) з’явілася ў Літве, яшчэ 10% — у іншых краінах Еўрасаюза. Па дадзеных даследавання, пераважная большасць з іх — гэта прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу, які займаецца паслугамі.

Вайна ва Украіне і новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі паскорылі працэс адтоку бізнесу і прадпрымальнікаў, таму колькасць беларускіх кампаній у ЕС працягвае імкліва расці. Напрыклад, толькі ў чэрвені ў Польшчы былі зарэгістраваныя 254 кампаніі.

Источник: Zerkalo

© Навіны 97. Все права защищены.

Наверх