Представительство ЕС отреагировало на задержание дипломата в Минске

 |  Артур Сенько  | 

У Прадстаўніцтве ЕС у Беларусі «Зеркалу» пацвердзілі інфармацыю пра затрыманне 6 верасня часовага паверанага ў справах ЕС у Мінску Эвеліны Шульц і назвалі гэта «недапушчальным і абуральным парушэннем дыпламатычнага статусу».

Представительство ЕС отреагировало на задержание дипломата в Минске0

Затрыманне адбылося на выхадзе з будынку суда пасля публічнага зачытвання прысуду па «справе дзесяці», «на якім дзесяць палітвязняў былі асуджаныя на неапраўдана працяглыя і жорсткія тэрміны», — падкрэсліваюць у структуры.

— Гэта незаконнае затрыманне дыпламата з’яўляецца сур’ёзным парушэннем Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах, якая гарантуе асабістую недатыкальнасць дыпламатаў, і ставіць пад пытанне бяспеку дыпламатаў у Беларусі, — заявілі ў Прадстаўніцтве ЕС у Беларусі. — Такое незаконнае затрыманне дыпламатычнага персаналу ЕС адбываецца ўжо другі раз. Еўрапейская служба знешніх дзеянняў ужо выклікала беларускую Часовую павераную ў Брусэлі для тлумачэння гэтага сур’ёзнага інцыдэнту.

Нагадаем, 6 верасня у Мінску вынеслі прысуд праваабаронцы Марфе Рабковай і яшчэ дзевяці маладым людзям, якія праходзяць з ёй па адной справе. Яны атрымалі тэрміны ад пяці да 17 год. Пасля абвяшчэння прысуду па «справе дзесяці» у Мінску сілавікі затрымлівалі тых, кто быў каля будынка суда. Сярод затрыманых была таксама часовы павераны ў справах ЕС у Мінску Эвеліна Шульц.

7 верасня двум затрыманым Насце Лойка і Даніілу Кашэўскаму далі «суткі».

Источник: Zerkalo

© Навіны 97. Все права защищены.

Наверх