В понедельник, 12 декабря, стартовал первый заочный суд в отношении пяти человек — их обвиняют в администрировании «Черной книги Беларуси». Дело рассматривают без участия самих обвиняемых, хотя им даже выделили государственных адвокатов. Каково это, когда тебя судят заочно? «Зеркало» расспросило фигурантов о впечатлениях от процесса.
Дело рассматривает Минский городской суд, судья — Наталья Бугук, которая судила журналисток «Белсата» Катерину Андрееву и Дарью Чульцову.
Обвиняемых пятеро. Это:
- Дмитрий Навоша, 44 года, медиаменеджер и сооснователь Sports.ru;
- Янина Сазанович, 28 лет, создательница инициатив «Каратели Беларуси» и «Дзікае Паляванне», бывший администратор ЧКБ;
- Даниил Богданович, 25 лет, студент Европейского гуманитарного университета (ЕГУ) и бывший сотрудник ЧКБ;
- Валерия Занемонская, 21 год, выпускница ЕГУ, бывший администратор ЧКБ;
- Ольга Высоцкая, 23 года, выпускница ЕГУ, бывший администратор ЧКБ.
Всем им вменяют две статьи: ч. 3 ст. 130 (Разжигание вражды) и ч. 3 ст. 203−1 (Незаконный сбор и распространение персональных данных). Максимальное наказание по этим статьям — до 12 лет лишения свободы.
«Прыкладна разумею, якія будуць вынікі»
Вольга Высоцкая адзначае, што падчас першага пасяджэння, а 10-й раніцы па Мінску, яна была гатовая падключацца да суду анлайн.
— Аднак цуда не здарылася. Мяне не падлучылі. Далей я проста паглядзела парачку фотаздымкаў, якія яны апублікавалі. Але нічога новага там не было. У нейкі момант гэта нават стала забаўным: назіраць, як яны баяцца кантактаў з абвінавачанымі па нашай справе. Робяць выгляд, што нічога не адбываецца, і потым кажуць, што гэта мы не хочам удзельнічаць у працэсе. Гэта рэальна становіцца смешна. Што б там ні адбывалася, гэта не спыняе маёй працы, а яна напрамую звязаная з далейшым прыцягненнем да адказнасці тых, хто звязаны з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.
Вольга дадае, што ў той жа дзень, а 15-й, яна спрабавала звязацца з адвакатам, якога ёй прадаставіла дзяржава, Аляксандрам Ціханюком.
— Але ён скінуў мой званок, таму паўдзельнічаць у судзе ў мяне не атрымалася. Вядома, факт таго, што працэс адбываецца, а ты не ведаеш, што пра цябе кажуць, непрыемны. Сам суд я не ўспрымаю ўсур'ёз. Я прыкладна разумею, якія будуць вынікі і дзеля чаго яны гэта робяць. Непрыемна толькі, што я не магу пачуць і адказаць, калі мяне ў чымсьці абвінавачваюць.
Дзяўчына таксама распавяла, што яшчэ да суда спрабавала выйсці на кантакт з адвакатам.
— 7 снежня мне прыйшоў першы і апошні адказ ад суда на маё хадайніцтва: паведамілі, хто мой адвакат. Я патэлефанавала яму 9 снежня. Ён адказаў мне ў вайберы. Спачатку сказаў, што не можа мяне ідэнтыфікаваць па званку, бо не можа мяне бачыць. Я параіла яму аднесці тэлефон ад вуха (не ведаю, ці зрабіў ён гэта). Аднак ён сказаў, што нічым не можа дапамагчы мне ў дадзенай сітуацыі. На гэтым моманце я вырашыла, што ён разумее, хто я, проста пазбягае камунікацыі. Я спытала, калі ён не ведае маю пазіцыю, каго ж ён будзе абараняць у судзе. Ён сказаў, каб мы стэлефанаваліся пазней, а 17-й гадзіне. Я вырашыла перастрахавацца і набрала яму, а 16-й. Хутчэй за ўсё, тады ён ужо заблочыў мяне ў мэсэнджэры: я скінула яму скрыншоты таго, што я пісала яму, у суд і Калегію адвакатаў. Астатнія паведамленнні былі пазначаныя адной птушачкай, то бок яны нават не дайшлі да яго. Да таго ж я перастала бачыць яго фотаздымак і калі ён быў анлайн.
Источник: Zerkalo