«Нобеля?! Што, сур’ёзна?!» Пагаварылі з калегамі Алеся Бяляцкага пра яго Нобелеўскую прэмію

 |  Артур Сенько  | 

У пятніцу, 7 кастрычніка, у Осла агучылі лаурэатаў Нобелеўскай прэміі міру. Сярод іх — старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» і палітвязень Алесь Бяляцкі. Яго калегі-вясноўцы жартуюць, што сёння працоўны дзень у іх, можна сказаць, сарваны, бо «ааа, гэта ж супер!».

«Я ўжо гадзіну абмяркоўваю з калегамі, як Алесь мог бы пра гэта даведацца»

Фото: ПЦ "Вясна"

Праваабаронца Алена Маслюкова ў камандзе «Вясны» з 1998 года. Пра тое, што яе калега атрымаў такую высокую ўзнагароду, яна даведалася на працы.

— Сяджу ўся ў працы, што пішуць, не чытаю. І тут мой калега, які працуе побач, ціхенька-ціхенька кажа: «Алесю далі нобеля». Я не зразумела, працягула займацца справамі, а тады да мяне дайшло. Кажу: «Нобеля?! Што, сур’ёзна?!» — не хавае эмоцый Алена. — Заглядваю ў агульны чат, і тут першы радок пра ўзнагароду. А-а-а-а! Гэта ж супер! Сёння, па шчырасці, праца ў нас узрушаная, бо мы ўсе такія натхнёныя. Спадзяёмся, гэта ўзнагарода палепшыць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

— Для сябе думалі, як так супала, што ўжо ў трэці раз, калі спадара Алеся намініравалі, ён быў не на свабодзе?

— Гэта як адна з прыкмет беларускіх рэаліяў. Калі ты змагаешся за правы чалавека, можаш апынуцца за кратамі. Многія калегі і я павінны былі з’ехаць з Беларусі не таму, што мы баімся, а таму што мы ўсе маглі апынуцца не на свабодзе. Бо сёняшні рэжым Лукашэнкі знішчае ўсё — правы, заканадаўства, людзей за іх асаблівую думку. А карысць ад арганізацыі ў тым, калі яна можа дапамагаць людзям і іх падтрымліваць. Менавіта таму Алесь прыняў рашэнне, каб каманда выехала. Так мы змаглі захаваць арганізацыю. Пры гэтым адказнасць за работу ўсіх ён прыняў на сябе.

Источник: Zerkalo

© Навіны 97. Все права защищены.

Наверх